Мэта работы школы
Асноўнай мэтай Школы з'яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на адукацыю, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае і прафесійнае развіццё асобы навучэнца, засваенне навучэнцамі зместу адукацыйных праграм і фарміраванне ў іх ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.
Задачы школы
Асноўнымі задачамі Школы з'яўляюцца:
фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
падрыхтоўка вучняў да самастойнага жыцця, прафесійнага самавызначэння, выбару прафесіі і працы;
фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
фарміраванне фізічнай культуры, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
фарміраванне культуры сямейных адносін;
стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца.
Установа адукацыі ажыццяўляе наступныя функцыі:
вучэбна-выхаваўчую, якая ўключае ў сябе навучанне і выхаванне навучэнцаў (выхаванцаў);
забеспячэнне аховы іх жыцця і здароўя;
задавальненне патрэбы навучэнцаў (выхаванцаў) у самаадукацыі і атрыманні дадатковай адукацыі;
арганізацыйную, якая прадугледжвае арганізацыю адукацыйнага працэсу, у тым ліку распрацоўку вучэбнага плана і раскладу заняткаў;
распрацоўку і зацвярджэнне гадавога каляндарнага навучальнага графіка;
кіраўнічую, якая ўключае ў сябе кіраванне школай;
працоўныя адносіны;
развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў межах, замацаваных за школай бюджэтных і ўласных сродкаў, аховы працы навучальных кабінетаў і класаў.